35 дзён у клетцы з ільвіцаю


Правёў Аляксандр Пылышэнка, мастак-анімаліст і ўладальнік маленькага заапарку ў Васільеўцы, што каля Запарожжа.

2 жніўня ён увайшоў у клетку да львіцы Касі, каб усталяваць рэкорд Гінэса і загітаваць да больш чалавечнага стаўлення да жывёлінаў.

Усе 35 дзён ён спаў і харчаваўся разам з Касяю і маляваў карціны, якія плануе выставіць на аўкцыён. У гэты час у львіцы нарадзіліся двое ільвянятаў, што вельмі ўсхвалявала сваякоў і сяброў мастака, бо як вядома, жывёліны становяцца найбольш небяспечнымі, калі мусяць бараніць сваіх дзяцей.

“Кася вельмі клапатлівая маці, і мы моцна хваляваліся, як яна цяпер да яго паставіцца, але прайшло ўсяго дзесяць хвілінаў – і ўсё было спакойна. Яна вельмі давярае яму, і ніякіх негатыўных момантаў не было”, – кажа Алена Пылышэнка, жонка Аляксандра.

belsat.eu

Стужка навінаў