Лёс Мубарака вызначаць паказанні вышэйшых службовых асобаў


Суд над экс-прэзідэнтам Егіпту Хосні Мубаракам (Muhammad Hosni Sayyid Mubarak) распачаў у чацвер (8 верасня) пятыя слуханні, на якіх даюць паказанні два сведкі абвінавачання.

Суддзя Ахмэд Рэфат (Ahmed Refaat) у сераду 7 верасня выклікаў кіраўніка упраўлення ваеннай рады Егіпта Мэгэмэда ТантАўі (Mohamed Hussein Tantawi), а таксама іншых вышэйшых службовых асобаў для давання паказанняў на наступным тыдні.

Начальнік штабу ўзброеных сілаў Самі Энан (Sami Hafez Anan), былы начальнік разведкі Мубарака і віцэ-прэзідэнт Амар Сулейман (Omar Suleiman) ды міністр унутраных справаў Мансур эль-Эсэўі (Mansour el-Essawy) таксама былі выкліканыя для давання паказанняў.

Імкнучыся паскорыць тэмпы суда над Мубаракам, якога вінавацяць у змове забіць пратэстоўцаў і падбухторванні некаторых афіцэраў да выкарыстання баявых патронаў, Рэфат таксама вырашыў сустрэцца ў працоўным парадку на наступным тыдні.

Паводле Мухамэда Махмуда (Mohamed Mahmoud), адваката, які абараняе інтарэсы сем’яў загінулых падчас рэвалюцыі, паказанні вышэйшых службовых асобаў будуць вырашальныя ў вызначэнні лёсу зрынутага прэзідэнта.

“Чакаецца тое, што паказанні фельдмаршала, а таксама Самі Энана і астатніх сведак будуць асноваю абвінавачання супраць Мубарака; нягледзячы на тое, ці даваў ён загад страляць, ці не, ды ці ведаў усё пра падзеі рэвалюцыі, ці не”, – сказаў Махмуд.

“На наступным тыдні найвышэйшыя чыноўнікі ў краіне будуць сведкамі, а праз іх мы даведаемся, што сапраўды адбылося ў той час”, – дадаў ён.

Праз сведак, выкліканых абвінавачваннем на гэтым тыдні, паліцыі стала вядома, што ні Мубарак, ні яго былы міністр унутраных справаў Хабіб эль-Адлі (Habib el-Adly) не давалі загадаў страляць. Два сведкі заявілі, што яны загадалі праявіць “строгасць”.

Рэфат паведаміў, што чыноўнікі будуць даваць паказанні за зачыненымі дзвярыма з прычыны нацыянальнай бяспекі ды забараніў публікацыю паказанняў. Гэта можа вызваць гнеў егіпцянаў, якія заклікалі да празрыстасці.

belsat.eu

Стужка навінаў