Авіякатастрофа ля Яраслаўля: Дваіх удалося выратаваць (Дадалося відэа)


Хакеіст Аляксандр Галімаў і чалец экіпажу Аляксандр Сізоў шпіталізаваныя. Тым часам знайшлі целы ўсіх загінулых у выніку крушэння самалёта Як-42 ля Яраслаўля. Пра гэта паведаміла МНС Расеі раніцаю 8 верасня.

На борце самалёта былі 45 чалавек, з іх 37 пасажыраў (у тым ліку беларускія хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук) і восем чальцоў экіпажу.

Паводле інфармацыі МНС Расеі, з сваякамі пацярпелых і загінулых працуюць 36 псіхолагаў Цэнтру экстранай псіхалагічнай дапамогі МНС. У першую чаргу дапамога аказваецца падчас працэдуры апазнання. Асноўныя месцы працы псіхолагаў – бюро судова-медычнай экспертызы, дзе праводзіцца апазнанне, а таксама гатэль, куды прыбываюць сваякі загінулых. Працуе тэлефон гарачай лініі Цэнтру экстранай псіхалагічнай дапамогі МНС Расеі +7-495-626-37-07. Усяго паступіла 208 званкоў.

Яраслаўскі “Лакаматыў” накіроўваўся ў Менск на матч першага туру чэмпіянату КХЛ – супраць менскага “Дынама”. Сустрэча мелася прайсці 8 верасня на “Менск-Арэне”. Замест яе будзе арганізаваны вечар-рэквіем.

belsat.eu
https://youtu.be/gyLUw8aI_zo

Глядзі таксама
Каментары