Лябедзька: Апазіцыя мае інструменты для ўплыву на сітуацыю


Пра гэта палітык заявіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам нядаўняга візіту беларускіх апазіцыйных палітыкаў у Польшчу.

“Падчас учорашніх сустрэчаў мы выйшлі на неабходнасць працы дзеля рыхтавання пакету эканамічнай і фінансавай дапамогі для Беларусі, калі ў краіне пройдуць свабодныя выбары. Але і спадар Туск, і міністр замежных справаў Сікорскі рабілі акцэнт на тое, што фінансавая дапамога можа прыйсці ў Беларусь толькі пасля таго, як будуць вызвалены палітычныя зняволеныя і ў краіне пройдуць выбары, якія адпавядаюць стандартам АБСЕ”, – зазначыў спадар Лябедзька.

Паводле лідара АГП, апазіцыя мае на руках “шэраг моцных інструментаў для ўплыву на сітуацыю”. Палітык нагадаў аб праекце беларускага “плану Маршала” ў выпадку правядзення вольных выбараў.

У сваю чаргу намеснік старшыні АГП Леў Марголін звярнуў увагу на тое, што “асэнсаванай праграмы барацьбы з крызісам ва ўраду няма. Такая праграма ёсць у Аб’яднанай грамадзянскай партыі, мы яе неаднаразова агучвалі ды гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за яе выкананне, але, на жаль, нашыя прапановы застаюцца не пачутыя. Мы маглі б гаварыць сёння пра адстаўку ўраду, але мы ведаем, што ўрад нічога ў нашай краіне не вырашае. Вырашае ўсё адна асоба, і таму, калі гаварыць пра адстаўку, мы мусім патрабаваць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі як асобы, адказнай за тое, што рабілася апошнія 15 гадоў”, – кажа спадар Марголін.

belsat.eu

Стужка навінаў