«Дайсці да Плошчы» – фільм пра Уладзіміра Някляева. Глядзіце і спампоўвайце


З 7 верасня штосераду пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» «Белсат» паказвае фільмы пра трох асуджаных былых кандыдатаў на прэзідэнцтва. Прэм’ера першага фільму – «Дайсці да Плошчы», у цэнтры якога кандыдат на прэзідэнцтва Уладзімір Някляеў адбылася 7 верасня.

Цяпер фільм даступны для прагляду і спампоўвання он-лайн у раздзеле «Фільмы, кліпы».

14 верасня глядзіце «Выбар Саннікава», а 21 верасня – стужку пра Мікалая Статкевіча.

У фільме «Дайсці да Плошчы» паказаныя падзеі 19 снежня 2010 года ў Менску , якія падзялілі жыццё сучаснага беларускага грамадства на «перад» і «пасля». Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў беларусы жылі ў чаканні важных станоўчых зменаў у сваёй краіне. З вераю ў рэальную магчымасць дэмакратычных пераменаў праз выбары прыйшлі яны на плошчу Незалежнасці. Усё гэта было «перад»… Аповеды ўдзельнікаў падзеяў на Плошчы паказалі цынізм і хлуслівасць дыктатуры, якая, выкарыстоўваючы брутальныя метады, знішчыла надзеі на перамены да лепшага. І ў жыцці беларускага народу пачаўся перыяд «пасля». Аўтары фільму паказалі, як адбываўся пералом думак у гэты час. Адною з найважнейшых постацяў тых падзеяў быў кандыдат на прэзідэнцта Беларусі Уладзімір Някляеў.

рэж. Галіна Самойлава, 2011 г., Беларусь

Стужка навінаў