МУС дазволіла пляскаць на Дзень Менску


Аднак на святочныя імпрэзы не пусцяць з алкаголем, вялікімі торбамі, роварамі ды свойскаю жывёлаю. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Менскага гарадскога выканаўчага камітэту Юрый Сарокін.

Паводле Сарокіна, міліцыя плануе ажыццяўляць надгляд грамадзянаў “з мэтаю недапушчэння праносу да месцаў правядзення выбухованебяспечных, а таксама забароненых да абарачэння прадметаў”. Прадстаўнік ГУУС удакладніў, што месцы правядзення святочных імпрэзаў будуць ачэпленыя міліцыяй, “будзе арганізавана больш за 100 прапускных пунктаў для грамадзянаў”.

Юрый Сарокін таксама расказаў пра змены ў арганізацыі руху ў сталіцы на Дзень гораду. У прыватнасці, з 7:00 да 21:00 10 верасня будзе перакрыты рух па вуліцах Рэвалюцыйная і Камсамольская.

Пры гэтым прадстаўнік МУС удакладніў, што забарона на апладысменты на свяце гораду ўводзіцца не будзе. “Не трэба нікому баяцца пляскаць у ладкі. Калі для гэтага ёсць падстава – калі ласка, пляскайце”, – сказаў Іван Кубракоў.

belsat.eu

Стужка навінаў