Медыцына на адлегласці


https://youtu.be/PVTkODDyFpU
Медычны робат, кіраваны дыстанцыйна, распачаў працу ў кітайскім павеце Кашгар Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну.

Дзеля развязання праблемаў, якія ўзнікаюць у лячэнні на адлегласці, Шанхай адправіў робата ў горад Уйгур павету Кашгар. Дактары, седзячы перад кампутарам у Шанхаі, могуць вывучаць і дыягнаставаць пацыентаў за тысячы кіламетраў.

Медычны робат вышэйшы за метр і мае простыя абрысы. У яго два вокі-камеры, якія здольныя рухацца на 360 градусаў. З дапамогаю клавіятуры лекары ў Шанхаі кантралююць рухі ды паставу робата і могуць прымаць любое рашэнне падчас аперацыі.

“Робат цяпер застаецца ў аперацыйным пакоі шпіталю “Shache County People’s” у Кашгары. Мы можам кіраваць аперацыямі з Шанхаю і ясна бачыць сітуацыю ў аперацыйным пакоі, а таксама дэталі чэраўнай хірургіі. Шанхайскія лекары цяпер не мусяць сядзець у сваіх клініках увесь час – яны могуць выязджаць у камандзіроўкі ды абменьвацца досведам з замежнымі калегамі, застаючыся ў кантакце з лекарамі ў Сіньцзяні. Гэтак медычныя рэсурсы могуць быць падзеленыя паміж прасунутымі рэгіёнамі ды мясцовым насельніцтвам гарадоў, дзе менш дактароў. Да ўсяго медычны робат эканоміць час і грошы”, – упэўнены Лю Чжан Мінь, дырэктар шпіталю ў Дунфане.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары