Дэманстранты зноў атачылі будынак суда


У Каіры раніцаю 7 верасня ля будынку, дзе мела распачацца чарговае слуханне ў працэсе былога прэзідэнта Егіпту Хосні Мубарака, сабраліся дэманстранты.

Суд, які разглядае справу Мубарака аб забойстве дэманстрантаў, збіраецца выслухаць больш сведчанняў пасля таго, як адзін са сведкаў заявіў, што ні экс-прэзідэнт, ні ягоны міністр унутраных справаў не аддавалі загадаў страляць.

Ахову будынку ўзмацнілі, бо дэманстранты, настроеныя супраць Мубарака, пляскалі ў ладкі ды спявалі, трымаючы плакат, на якім былы кіраўнік намаляваны ў выглядзе каровы.

Падчас кожнага з трох папярэдніх слуханняў ля суда ўсчыналіся бойкі паміж прыхільнікамі ды праціўнікамі экс-кіраўніка Егіпту.

Егіпцяне, якія зрынулі 83-гадовага Мубарака пасля трыццаці гадоў кіравання, патрабуюць правасуддзя ў справе 850 чалавек, забітых у паўстанні.

Прыхільнікі Мубарака, які застаецца ў шпіталі з красавіка і наведваў усе тры паседжанні суда на насілках, б’юцца з апанентамі.

belsat.eu

Стужка навінаў