Міхась Залескі: Курс рубля вызначае не рынак, а прэзідэнт


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва “Moody’s Investors Service” лічыць, што пасля частковай лібералізацыі курсу беларускі рубель патаннее да долару на 30–50 %.

Незалежны эканаміст Міхась Залескі ўпэўнены, што калі кіравацца не рынкавымі, а беларускімі рэаліямі, то кошт нацыянальнай валюты вымалёўваецца іншы. “Яны спрабуюць рабіць прагнозы, зыходзячы з эканамічных рэаліяў, але змяненне валютнага курсу беларускага рубля адбываецца, зыходзячы з рашэнняў Аляксандра Лукашэнкі. Таму я не магу з упэўненасцю сказаць, што прагнозы агенцтва пацвердзяцца”, – гаворыць эксперт.

Эканаміст зазначае, што рэальны рынкавы курс рубля будзе залежаць ад таго, ці мае Нацыянальны банк краіны магчымасці праводзіць валютныя інтэрвенцыі. Але пра рэальны стан золатавалютных рэзерваў краіны ізноў жа вядома толькі Аляксандру Лукашэнку, падкрэслівае Міхась Залескі. “У нас увогуле ўся эканоміка стаіць “на падпорках”. Калі выцягнуць іх, то камунальныя плацяжы вырастуць удвая, а то і болей, кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю таксама падскочуць. Вось і лічыце самі, які ў нас сапраўдны курс рубля”, – зазначае эканаміст. На ягонае меркаванне, ужо сёння ў краіне амерыканскі долар каштуе 12 тысячаў беларускіх рублёў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары