Кошты на хлеб і малочныя прадукты павышаюцца на 5 %


У верасні павышаюцца максімальныя адпускныя кошты на хлеб і малочныя прадукты – на 5 %. Гэта прадугледжана пастановаю Міністэрства эканомікі № 141 ад 1 верасня 2011 г., апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адпускныя кошты вырастуць на хлеб жытні ды жытнёва-пшанічны, батоны і вырабы з пшанічнай мукі няздобныя вагою 300 грамаў і больш; малако пастэрызаванае і кефір тлустасцю да 3,5 % уключна, смятану тлустасцю да 25 % уключна, тварог тлустасцю да 9% уключна без смакавых дадаткаў і напаўняльнікаў.

Раней кошты на хлебную і малочную прадукцыю павышаліся на 5 % на пачатку жніўня.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары