Судзяць Мубарака: трэцяе паседжанне


Сёння ў Каіры распачынаецца чарговае паседжанне ў справе былога кіраўніка Егіпту Хосні Мубарака. Заслухаюць паказанні чатырох сведкаў абвінавачання.

Разам з Хосні Мубаракам судзяць ягоных сыноў, якіх вінавацяць у карупцыі. Што датычыць самога Мубарака, то адно з самых цяжкіх абвінавачанняў супраць яго – расстрэл мірных дэманстрантаў. Калі ягоная віна будзе даказаная, былога кіраўніка краіны могуць асудзіць на смяротную кару.

Сёння ля будынку суда ў Каіры сабраліся прыхільнікі ды праціўнікі Мубарака. Таксама там сканцэнтраваныя сілы паліцыі ды войска, але ўсё ж не ўдалося пазбегнуць дробных сутычак паміж дэманстрантамі.

Хосні Мубарак кіраваў Егіптам з 1981 г. У краіне сіламі спецслужбаў і паліцыі душылася іншадумства, адсутнічала свабода слова. Паводле новых уладаў Егіпту, падчас спробаў падаўлення рэвалюцыі загінулі больш за 800 чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў