У Маскве Дзень гораду адзначылі грандыёзным светлавым шоу


Фасад галоўнага будынку Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту ператварыўся ў гіганцкі экран плошчаю больш за 25 000 квадратных метраў. Светлавое шоу трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самае маштабнае ў свеце.

Перад публікаю выступіў гарадскі альпініст Ален Рабэр – ён вядомы тым, што ўзбіраўся на Эйфэлеву вежу ды хмарачос Empire State Building у Нью-Ёрку. У Маскве на вачох дзясяткаў тысяч гледачоў ён падняўся на 240-метровы будынак МДУ.

На тое, каб зладзіць светлавое шоў, спатрэбілася каля тысячы працаўнікоў і 81 пражэктар. Завяршылася святкаванне феерверкам. Уся імпрэза каштавала каля $ 8 млн.

belsat.eu

Стужка навінаў