Алег Скрыпка: Ува мне 25 % беларускай крыві


https://youtu.be/pWu-9aceHJI
“Я і сам заспяваў на беларускай мове. Напрыклад, песня “Країна мрій” перакладзеная на беларускую і хутка будзе прэзентаваная слухачу”, – прызнаўся ўкраінскі спявак на фольк-фэсце “Камяніца”.

Фестываль прайшоў у Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (Менскі раён) і сабраў некалькі тысячаў гасцей усіх узростаў. У ім удзельнічалі этнагурты “Стары Ольса”, “Госціца”, “Osimira”, “Хоха Бэнд”, “Ветах”, этна-трыа “Троіца”, а таксама дуэт “Аляксандра і Канстанцін” і лідар украінскага рок-гурта “Воплі Відоплясова” Алег Скрыпка, прысутнасць якога надала імпрэзе міжнародны характар.

“На канцэртах я выконваю сваю музыку, ну і рэміксы іншых выканаўцаў ці народную творчасць, – падзяліўся музыка на прэс-канферэнцыі. – А тут я магу паказаць добрую палітру музыкі – як бы маё меркаванне пра тое, які сённяшні музычны свет. Тое, што я выконваю на дыскатэцы, – гэта мая фантазія. <…> Асабліва рады, што я ў гасцях у вас у Беларусі. Бо прыстойную частку маёй праграмы складае беларуская музыка. У тым ліку арыгінальныя трэкі гурта “Троіца”, рэміксы на “Палац”, яшчэ некалькі кампазіцыяў. Мне падабаецца тэндэнцыя уплятання ды-джэйскай музыкі ў этнічныя фестывалі. Думаю, гэта правільна, гэта пашырэнне кола публікі ды той музыкі, якая звяртаецца да этнічнай тэмы”.

Скрыпка прызнаўся, што ў яго – чвэрць беларускай крыві, і што беларускія артысты – сталыя гэдлайнэры папулярнага ўкраінскага фестывалю “Країна мрій”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары