Лівія: Паўстанцы атачылі адзін з апошніх пунктаў Кадафі


Байцы лівійскай апазіцыі знаходзяцца за некалькі кіламетраў ад аднаго з апошніх апірышчаў сілаў, верных рэжыму палкоўніка Кадафі, – гораду ў пустыні Бані Ўалід (Bani Walid).

Паўстанцы выставілі ўльтыматум прыхільнікам лівійскага дыктатара: альбо яны здадуцца, альбо горад возьмуць штурмам. Грузавікі з сотнямі байцоў і цяжкаю зброяй атачаюць места з трох бакоў.

Аднак адзін з лідараў паўстанцаў сказаў карэспандэнту “Бі-Бі-Сі”, які цяпер на месцы падзеяў, што перамовы працягваюцца, і пытанне пра здачу гораду мусіць вырашыцца да раніцы панядзелка.

Мяркуецца, што сямейнікі Кадафі збеглі з Трыпалі праз Бані Ўалід, і некаторыя з іх могуць да гэтага часу заставацца там.

belsat.eu

Стужка навінаў