Менскія экстрэмалы: з мосту – уніз галавою


Радыятарны мост – адзінае месца ў Менску, дзе мясцовыя ўлады фактычна прыплюшчваюць вочы на экстрэмальныя скокі менчукоў. Менавіта тут збіраюцца аматары роўп-джампінгу.

“Калі скачаш упершыню, думаеш: Божа, што ж зараз будзе! А калі скочыў, то ўжо разумееш. А што адбываецца? Гэта нейкія тры секунды немагчымага. Няма ніякіх думак, ты ляціш проста ў нікуды!” – дзеліцца сваімі ўражаннямі аматарка скокаў з вышыні Маліка Джумаева.

Арганізатары скокаў кажуць, што іхная галоўная задача – звесці да мінімуму рызыку падчас роўп-джампінгу. Дзеля гэтага яны выкарыстоўваюць выключна спраўджанае абсталяванне замежнай вытворчасці, перад скокам аматар праходзіць абавязковы інструктаж.

“Ёсць адна цудоўная фраза, што прывязалася да нашай каманды. Калі мы скакалі з мастка, праходзіла бабулька, і яна сказала: лепш скакаць, чым паліць. Я таксама лічу гэтак: лепш моладзь будзе скакаць, чым цягацца па падваротнях, біць кагосьці, рабаваць і піць”, – гаворыць Мікалай Глаеўскі, адзін з роўп-джампэраў.

belsat.eu

Стужка навінаў