Кэтрын Эштан: Палітвязні мусяць быць вызваленыя і рэабілітаваныя


Кіраўніца вонкавапалітычнага ведамства Еўразвязу чарговы раз падкрэсліла нязменнасць пазіцыі Еўропы што да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

“Мы прынялі да ўвагі развіццё падзеяў і зробленыя заявы. Я паўтараю, што ўсе палітычныя вязні мусяць быць вызваленыя і рэабілітаваныя. Такой думкі мы трымаліся і трымаемся надалей. Гэта нашая выразная пазіцыя”, – падкрэсліла Кэтрын Эштан падчас канферэнцыі міністраў замежных справаў Еўразвязу, што адбываецца ў польскім Сопаце.

Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі у пятніцу заявіў, што вызваленне ўсіх палітвязняў – гэта “папярэдняя ўмова да любога дыялогу з уладамі Беларусі”. Сёння кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства суседняй краіны таксама паведаміў, што міністры замежных справаў Еўразвязу мелі “грунтоўную дыскусію” што да сітуацыі ў Беларусі, а таксама ўва Украіне.

belsat.eu

Стужка навінаў