Інфармацыйны сэрвіс «Белсату» па-ранейшаму застаецца асноўным пунктам праграмы. З 5 верасня ў ім адбудуцца змены. Першае кароткае выданне «Аб’ектыву» глядзіце а 18:00; другое, пашыранае, працягласцю да 10 хвілінаў – а 19:30, пасля ж яго з панядзелка да пятніцы – размова з госцем на самыя актуальныя тэмы ў праграме «Гарачы каментар». Галоўнае выданне «Аб’ектыву» – а 21:00. Паўтор у канцы дня і зранку а 7:00.
Палітыка і эканоміка. Размовы з цікавымі гасцямі
Папулярныя публіцыстычныя праграмы заўсёды перад альбо пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21:00 цягам усяго тыдня.
Панядзелак
«Рэмарка» з Сяргеем Харэўскім, Святланай Адзінец і Лізаветай Міхальчук – гэта самае цікавае ў беларускай літаратуры, тэатры і выяўленчым мастацтве. У «Прыватнай калекцыі» з Вольгай Гардзейчык-Мазярскай мы завітаем да слынных беларусаў і даведаемся, што яны чытаюць і якую музыку слухаюць. У эфіры папераменна, раз на два тыдні а 21:25.
Аўторак
«Беларусы ў Польшчы», часопіс нашых суродзічаў з Падляшша, і «Над Нёмнам», альманах палякаў у Беларусі са Станіславам Пачобутам папераменна а 20:40.
«Асабісты капітал» і «Сальда» – эканамічныя праграмы, якія падкажуць, як выжыць у крызісе. Глядзіце папераменна а 21:25.
Серада
Актуальныя рэпартажы з цыклю «Без рэтушы» – папераменна з праграмаю «Маю права» вядомага юрыста Андрэя Бастунца, які параіць вам, як абараніць свае правы.
Чацвер
«Рэпартэр», праграма незалежных тэлерэпарцёраў, якіяпаказваюць Беларусь такою, якая яна ёсць. Для іх няма ні забароненых тэмаў, ні занадта складаных праблемаў. З камераю яны заўсёды становяцца на бок звычайных людзей. Вядоўцы праграмы Сяргей Пеляса і Кірыл Смяглікаў. Глядзіце а 21:25.
Пятніца
«Госць Белсату»,праграма Паўла Мажэйкі, – заўсёды перад «Аб’ектывам» а 20:40. У студыі палітыкі і грамадскія дзеячы, эксперты і людзі культуры разважаюць пра актуальныя праблемы і перспектывы развіцця Беларусі.
«Прасвет», актуальныагляд падзеяў тыдня. Адлюстраванне свету ў Беларусі ды нашай краіны ў свеце. У новым сезоне праграму будуць весці Аліна Коўшык і Дзмітры Гурневіч. Глядзіце пасля галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Аб’ектыў» а 21:25.
Субота
«Зона Свабоды» – гэтак будзе называцца абноўленая праграма беларускай рэдакцыі радыё «Свабода». А 19:00 журналісты і госці падсумуюць для вас найважнейшыя падзеі тыдня.
Заўсёды а 20:20 – прэм’ерная серыя цыклу «Гісторыя пад знакам Пагоні».Праграма з Алесем Краўцэвічам і Уладзімірам Арловыму кароткай і прывабнай форме пакажа забытыя або замоўчаныя ў мінулым моманты з гісторыі Беларусі, са старадаўніх часоў да ХХ ст.
А 21:12 у студыі «Два на два» Павал Мажэйка і Дзмітры Гурневіч абмяркуюць са сваімі гасцямі варыянты выйсцяў з тупіка, пагрозу расейскай каланізацыі, новыя формы пратэсту беларусаў, новых лідараў грамадства і стасункі Беларусі з Еўропаю, Расеяй ды Злучанымі Штатамі ва ўмовах рэпрэсіяў і крызісу.
«Вагон», сатырычная праграма Віктара Шалкевіча, а 23:00.
Нядзеля
«Прэс-экспрэс», штотыднёвы агляд дзяржаўнага і незалежнага друку ды інтэрнэт-медыяў з Мікалаем Ваўранюком, глядзіце а 17:00.
«Моўнік»,прэм’ерныя выданні праграмы, у якой мовазнаўцы Ганна Іскрык і Зміцер Саўка запрашаюць гледачоў спасцігнуць таямніцы беларускае мовы, – а 20:50.
«Тыдзень у «Аб’ектыве» запрашаеа 21:00. Журналісты рэдакцыі інфармацыі Алесь Залеўскі ды Сяргей Падсасонны падсумуюць падзеі сямі дзён і абмяркуюць іх з гасцямі.
«Эксперт»,сатырычна-публіцыстычная праграма, – а 21:30.
Беларускае дакументальнае кіно і рэпартаж
Восень на «Белсаце» будзе багатая на прэм’еры дакументальных фільмаў, знятых у Беларусі вядомымі рэжысёрамі. З
У цыклах «Невядомая Беларусь»што пятніцу пасля «Прасвету»а 21:50 і што другую сераду ў цыклі «Без рэтушы» – дакументальныя фільмы і рэпартажы. Сярод найцікавейшых фільмаў:
«Пастка»
Параўнанне падзеяў перад прэзідэнцкімі выбарамі
«Звычайныя выбары»
Суб’ектыўны погляд Юрыя Хашчавацкага на выбары
«Выбух у часе чумы»
Следчы дакументальны фільм пра выбух у менскім метро 11 красавіка
«Невядомая вайна 1654–1667 гг. Крывавы патоп»
Вайна паміж Рэччу Паспалітай і Масквою ў сярэдзіне 17 ст. была самая крывавая ў нашай гісторыі. Яе наступствы адгукаюцца да сёння, але гісторыя змагання ўсцяж застаецца амаль невядомая.
У верасні «Белсат» пакажа тры рэпартажы пра асуджаных былых кандыдатаў на прэзідэнцтва –Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча. 7 верасня – фільм «Дайсці да плошчы» пра Уладзіміра Някляева, 14 верасня – «Выбар Саннікава» і 21 верасня – фільм пра Міколу Статкевіча.
Увосень глядзіце новы цыкл рэпартажаў «Краты»: лёсы палітычных вязняў вачыма іхных сем’яў.
Замежнае дакументальнае кіно
Па нядзелях а 19:55 – сенсацыйныя дакументальныя серыялы.
«Палітычныя замахі». Фільмы гэтага цыклу па-новаму асвецяць няскончаныя следствы ў справах забойстваў вядомых палітычных лідараў у розных краінах свету. Аўтары разважаюць над наступствамі палітычных забойстваў. Пазней у эфіры «Таямніцы Ватыкану» і «Ваенныя гульні».
Сярод фільмаў варта адзначыць стужку «Інсцэнізацыя рэвалюцыі». Гэтак называецца спектакль «Свабоднага тэатру» – тэатральнай трупы, якая дзеіць у партызанскіх умовах у Беларусі, без залы для рэпетыцыяў і сталай сцэны. Гэтак называецца і брытанскі дакументальны фільм пра беларускі незалежны тэатр.
«Белсат» для дзяцей і моладзі
Мультфільмы для малых гледачоў у эфіры штодзённа каля 19:45. З панядзелка да пятніцы а 17:00 – цікавыя серыялы для дзяцей і моладзі.
Мастацкія фільмы
Новыя мастацкія фільмы што нядзелю а 21:55 у цыклі «Фільматэка майстроў». Сярод восеньскіх прэм’ераў – «Амалія» (Amalia), «Дні футболу» (Dias de futbol), «Заўтра ідзем у кіно» (Jutro idziemy do kina), «Хаатычная Ана» (Caotica Ana), «Варажба жарлянкі» (Wróżby kumaka), «Я дон Джаванні» (Jo don Giovanni),«Блюз па-гаванску» (Habana blues), «Навука сну» (The silence of sleep).
Серыялы
Па аўторках і чацвяргах каля 22-й і нядзелях а 17:15. Варта звярнуць ўвагу на серыялы «Кар’ера Нікадэма Дызмы» паводле кнігі малавядомага ў Беларусі, але славутага ў Польшчы Далэнгі-Мастовіча, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Сярод гістарычных серыялаў – «Каралева Бона» і экранізацыя першай кнігі трылогіі Гэнрыка Сенкевіча – «Агнём і мячом».
Фільмы, мультфільмы і серыялы, агучаныя па-беларуску. Такім чынам «Белсат» выконвае сваю місію папулярызацыі ды развіцця беларускай мовы сярод шырокага кола гледачоў, асабліва сярод маладога пакалення беларусаў.
«Белсат» ажыццяўляе трансляцыю праз спадарожнікі «Астра 4А» (былы «Сірыус») і «Астра 1КР» з 7:00 да 00:20. Раніцаю наступнага дня з 7:00 адбываецца паўтор вечаровага блоку. Большасць праграмаў і фільмаў «Белсату» даступныя для прагляду он-лайн на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.