Аляксандр Лукашэнка: мы з Пазняком паважалі адзін аднога


Кіраўнік Беларусі згадаў пра кантакты з апазіцыяй падчас і пасля выбараў 1994 г. Ён узгадаў пра гэта, адказваючы на пытання польскіх журналістаў.

“Я ва ўладу прыйшоў з апазіцыі. З тым жа Зянонам Пазняком, з тым жа Шушкевічам у дэмакратычным клубе былі. Мы заўсёды знаходзілі агульную мову і паважалі адзін аднога. Але на першых прэзідэнцкіх выбарах нашыя шляхі разышліся”.

Паводле Лукашэнкі, выбары 1994 г. былі фальсіфікаваныя: “Я перамог у першым туры. Яны ў мяне аднялі 5–6%, і я з вялікаю перавагаю, але выйшаў у другі тур з прадстаўніком улады”.

Кіраўнік Беларусі запэўнівае, што некаторыя прадстаўнікі апазіцыі пасля першых выбараў звярнуліся да яго з прапановамі аб супрацы, аднак адышлі, не задаволеныя “раздаваннем партфеляў”. Сённяшні старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, паводле Лукашэнкі, спадзяваўся на пасаду міністра замежных справаў.

belsat.eu

Стужка навінаў