Гнедчык: У спісе памілаваных было каля сямі прозвішчаў


“Прыйшлі, сказалі хутка сабрацца, праз 20 хвілін аддалі ўсе дакументы”, – узгадвае сваё вызваленне былы палітвязень Алег Гнедчык, які адбываў пакаранне разам з Мікалаем Статкевічам.

“Цяжка стала пасля прыезду Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў Шклоў [у ліпені]. Пачаліся правакацыі, пастаянныя вымовы, тры дні адседзеў у ШЫЗА за тое, што быў непаголены”, – распавёў Алег Гнедчык.

Паводле яго, Мікалай Статкевіч трымаецца добра і кажа іншым: “Трымайцеся, хутка ўсе будзем дома!”

Алегу Гнедчыку перад тым, як адпусціць, далі прачытаці спіс іншых памілаваных, у ім разам з ягоным было “дзесьці сем” прозвішчаў. Паводле яго, сярод іх значыліся Алесь Кіркевіч і Фёдар Мірзаянаў.

Паводле Гнедчыка, яму некалькі разоў прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, ён адмаўляўся, але ў выніку ён напісаў дакумент, у якім зазначыў, што сваёй віны не прызнае.

Алег Гнедчык па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 г. у Менску быў асуджаны на 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

belsat.eu

Стужка навінаў