Стэфан Эсель хадайнічае аб вызваленні Бяляцкага


Хадайніцтва аб вызваленьні з-пад варты старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага падпісаў адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыя правоў чалавека Стэфан Фрэдэрык Эсэль (Stéphane Frédéric Hessel) – паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Ганароваму прэзідэнту Камітэту сябраў Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Стэфану Эсэлю жыццё падрыхтавала найскладанейшыя выпрабаванні: змагар французскага і англійскага Руху Супраціву падчас Другой сусветнай вайны трапіў у Бухенвальд, дзе яго меліся расстраляць, аднак з дапамогай іншых зняволеных выжыў і змог уцячы. Адразу пасля вайны ён увайшоў у склад экспертаў ААН у складанні Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай большасцю краінаў-удзельніц ААН у 1948 годзе.

Падчас працы ў ААН Эсэль выступаў пасярэднікам ва ўрэгуляванні дэкаланізацыйных канфліктаў у розных краінах свету, шмат гадоў працаваў дыпламатам. Але адным з найважнейшых прыярытэтаў ягонай дзейнасці заўсёды застаецца абарона правоў і свабодаў людзей на ўсім свеце.

Нягледзячы на свой век (нарадзіўся Эсель у 1917 годзе), ён і дагэтуль актыўна адсочвае сітуацыю з праваабаронцамі ў шмат якіх краінах свету, і арышт Алеся Бяляцкага не мог пакінуць яго абыякавым.

belsat.eu

Стужка навінаў