Коля Лукашэнка будзе хадзіць у школу ў аграгарадку


На капрамонт будынку пайшло Br 14 млрд.

Малодшы сын кіраўніка Беларусі будзе вучыцца ў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе Менскага раёну.

Паводле агенцтва “Интерфакс-Запад”, Лукашэнка мае прывесці свайго сына Мікалая на першую лінейку. Мяркуецца, што прэзідэнт выступіць перад вучнямі, а потым для яго зробяць экскурсію па школе.

Сярэдняя школа, якая размяшчаецца ў Астрашыцкім гарадку, заснаваная ў 1863 годзе. У будынку зрабілі капітальны рамонт з мадэрнізацыяй, на што выдаткавалі Br 14 млрд.

У Астрашыцка-Гарадоцкай школе 24 класы, у якіх навучаюцца 407 вучняў. У гэтым навучальным годзе ў трох першых класах будуць вучыцца 43 вучні.

У мінулым навучальным годзе на даручэнне Лукашэнкі ў школе арганізавалі навучанне хлопчыкаў і дзяўчат у чатырох спецыялізаваных спартовых (хакейных) класах – аддзяленнях Рэспубліканскага цэнтру рыхтавання па зімовых відах спорту “Раўбічы”.

belsat.eu

Стужка навінаў