У Японіі спынілі амаль 80 % атамных рэактараў


https://youtu.be/YaLij2RhQrQ
Выпрацоўваць у краіне электраэнергію з 1 верасня будуць толькі 12 з 54 рэактараў.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкаю на японскія інфармацыйныя агенцтвы. Пасля стыхійнага бедства 11 сакавіка энергаблокі спыняюць для прафілактычнага агляду. Перазапусціць рэактары пасля правярання можна толькі з дазволу мясцовых уладаў.

За апошнія месяцы толькі адзін з ядравых рэактараў, спыненых у Японіі ў сувязі з сакавіцкім стыхійным бедствам, атрымаў санкцыю на перазапуск. Перад трагедыі на “Фукусіме” атамная энергетыка забяспечвала да 30 % патрэбаў Японіі ў электрычнасці.

1 верасня ўпершыню пасля 11 сакавіка па ўсёй краіне праходзяць штогадовыя агульнанацыянальныя вучэнні на выпадак новага магутнага падземнага штуршка. Кіруе імі адмысловы аператыўны штаб пры ўрадзе Японіі. Штогадовыя вучэнні праводзяцца ў Японіі ў памяць аб Вялікім землятрусе Канта 1 верасня 1923 г. магнітудай 7,9, якое фактычна знішчыла гарады Токіа і Ёкагама, забраўшы жыцці больш як 140 тыс. чалавек. Да цяперашняга часу яно застаецца найбольш разбуральным бедствам такога кшталту ў гісторыі краіны. З ім параўноўваюць сёлетні землятрус у сакавіку.

Тым часам раённыя ўлады ў Астраўцы, дзе мае паўстаць першая беларуская АЭС, распаўсюджваюць на тэму атамнай энергетыкі выключна пазітыўную інфармацыю. “Выязджаюць у школы, калектывы і там гавораць, што атамная станцыя – гэта нашая будучыня, інфраструктура будзе, працы шмат. Даюць людзям брашуры, асабліва – школьнікам. Каб школьнікі ўплывалі на бацькоў: маўляў, бачыце, як будзем добра жыць?” – распавёў “Белсату” грамадскі актывіст Іван Крук.

Днямі актывісты ініцыятывы “Астравецкая атамная – гэта злачынства” правялі прэс-канферэнцыю, на якой распавялі пра рэаліі ды перспектывы небяспечнай пабудовы ў нашай краіне. Дзіцячы доктар Алег Віткоўскі адмыслова прыехаў на яе з Нямеччыны. Ён распавёў, што параўнанне дзвюх мапаў – эпідэміялагічнай сітуацыі ў Нямеччыне (па анкалагічных і імунных захворваннях) і размяшчэння атамных электрастанцыяў – паказала, што хварэюць у 10-20-тысячных паселішчах побач з АЭС больш, чым у кангламератах з іх шкоднай экалогіяй.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары