46 000 расейцаў пазбавілі правоў кіроўцы праз даўгі


Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на расейскую Федэральную службу судовых прыставаў. Новы спосаб «выбіваць» даўгі дзейнічае ў Расеі з 15 студзеня.

Прадстаўнікі ведамства мяркуюць, што без правоў кіроўцы застацца каля 200 000 расейцаў з даўгамі па аліментах або некампенсаванай шкодай за злачынства.

Каля 168 000 атрымалі лісты аб тым, што да іх могуць ужыць захады часовага абмежавання права на кіраванне аўтамабілем.

З 15 студзеня судовыя прыставы спагналі каля $ 3.3 млн. Пазбаўленне і абмежаванне права на кіраванне аўтамабілем можа стаць адным з самых папулярных метадаў па «выбіванню» даўгоў пасля часовага абмежавання права на выезд за мяжу (у 2015-м прыставы вынеслі больш за 1,5 млн пастаноў аб абмежаванні гэтага права).

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Глядзі таксама
Каментары