Тэракт у Грозным: 9 чалавек забітыя


Паводле папярэдніх звестак, учора ўвечары выбухі ў цэнтры сталіцы Чэчні зладзілі тры падрыўнікі-смяротнікі. Забітыя сямёра паліцыянтаў, адзін ратаўнік Міністэрства надзвычайных сітуацыяў і адзін цывільны. З дваццаці параненых пяцёра застаюцца ў цяжкім стане.

Першы выбух адбыўся за 150 метраў ад будынку парламенту. Два іншыя выбухі грымнулі праз дваццаць хвілінаў, калі паліцыянты і ратавальнікі сканцэнтраваліся на месцы здарэння. Паводле аднаго з працаўнікоў Міністэрства ўнутраных справаў Чэчні, падобная тактыка часта выкарыстоўваецца баевікамі на Паўночным Каўказе.

Апошні буйны тэракт у Грозным адбыўся больш за два гады таму – дзейны кіраўнік Чэчні Рамзан Кадыраў жорсткімі захадамі задушыў актыўную тэрарыстычную дзейнасць чэчэнскіх сепаратыстаў. Аднак аналітыкі кажуць, што менавіта жорсткія дзеянні паліцыі ды сілаў бяспекі прыводзяць маладых мусульманаў у шэрагі радыкальных ісламістаў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, вызначаныя асобы двух тэрарыстаў-смяротнікаў – гэта нарадзінцы Чэчні 1989 і 1990 гг. нараджэння.

belsat.eu

Стужка навінаў