Аляксандр Лукашэнка: Я не казаў, што гэтыя выбары будуць больш дэмакратычныя


“…Я настойваю на тым, што прэзідэнцкія выбары ў нас былі абсалютна заўсёды дэмакратычныя!” – заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю польскім журналістам.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў не будуць сфальсіфікаваныя. “Калі вы ведаеце, што у вас рэйтынг, паводле апошніх звестак, 68% (пяць мы здымаем – гэта нашае даследаванне). Гэта за 70% рэйтынг. Вось сёння за мяне б прагаласавалі мінімум 68%. Астатнія не вызначыліся, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Я яшчэ і там магу разлічваць на 28%, то мінімум на палову магу разлічваць. У гэтай сітуацыі – вы б пайшлі на фальсіфікацыю?”

Адна з журналістак заўважыла, што ў іншых краінах “немагчыма”, каб адзін чалавек 15 гадоў быў пры ўладзе. На што Аляксандр Лукашэнка адказаў, што такое адбываецца на постсавецкай прасторы. “Казахстан! Свяціла дэмакратыі! “Колькі хачу столькі і буду”, – іранічна заявіў Лукашэнка. – Таджыкістан, Туркменістан, з якім вы супрацоўнічаеце і гатовыя ўсё дзяліць напалам. Бо ў іх газ, нафта ёсць. Азербайджан. Уся постсавецкая прастора так жыве”.

belsat.eu
https://youtu.be/b1icAgjJWNU

Глядзі таксама
Каментары