У Еўразвязе адрэагавалі на запрашэнне да круглага стала


“Круглы стол магчымы толькі пасля вызвалення палітычных зняволеных” – такую заяву распаўсюдзіла 29 жніўня дэпутат бундэстагу Марылюізэ Бэк у адказ на прапанову Аляксандра Лукашэнкі сесці за стол перамоваў разам з прадстаўнікамі апазіцыі, Расеі і Еўразвяза.

“Калі “прэзідэнт” Лукашэнка запрашае за стол перамоваў, гэта можна толькі вітаць. Але яны павінны прайсці пры ўдзеле лідэраў апазіцыі, вялікая частка якіх знаходзіцца, як вядома, за кратамі”, – гаворыцца ў заяве Бэк.

На думку нямецкай дэпутаткі, пагаршэнне эканамічнай сітуацыі руйнуе “пацёмкінскія вёскі, пабудаваныя беларускім прэзідэнтам”. Бэк лічыць, што ён «вымушана ідзе на саступкі з-за цвёрдай пазіцыі Еўразвязу, МВФ і адкрыта абмежаванай гатоўнасці Расеі зноў упампоўваць ў Беларусь неабмежаваную колькасць сродкаў для палітычнай стабілізацыі Лукашэнкі”.

belsat.eu

Стужка навінаў