Беларускім мытнікам забароняць надоўга затрымліваць тавар


Такія абавязкі беларускі бок узяў на сябе пасля далучэння да Мытнага звязу.

Паводле рашэння ўраду Расеі, Федэральная мытная служба РФ мусіць выплачваць бізнесоўцам прастой немэтазгодна затрыманага тавару. Звычайна да высвятлення абставінаў тавар пакідалі на складах часовага захоўвання. Як вынік, кампаніі маглі некалькі месяцаў чакаць, пакуль тавар дойдзе да замоўцы. Цяпер мытнікаў будуць за гэта штрафаваць – і грошы мусяць пералічыць кампаніі цягам 15 дзён, затрымліваць у сябе тавар можна не больш за 30 дзён. Новая форма пакарання мытнікаў мае дысцыплінаваць іх і зрабіць праезд мяжы для ўдзельнікаў Мытнага звязу камфортным, а перавоз тавараў – абароненым.

Расейскія бізнесоўцы ўспрынялі гэтую інфармацыю станоўча – як знак таго, што дзяржава павярнулася тварам да бізнесу. Такая самая захада закране беларускіх і казахскіх мытнікаў – гэта пацвердзілі ў прэсавай службе Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі. Цяпер чыноўнікі ўзгадняюць адпаведныя дакументы і тэхнічныя працэдуры.

На меркаванне прадстаўніка ТАА “Транслагістык” Канстанціна Варукава, з новаўвядзеннем перавоз грузаў зробіцца аператыўным, а для замежнікаў беларускія памежныя пункты стануць яшчэ больш прывабнымі. “Важна, каб працэдура штрафаў за затрыманне грузаў была дакладна прапісаная, бо ў гэтай сферы вельмі шмат суб’ектыўных фактараў. Як паказала пастанова № 753 Савету Міністраў аб пераездзе мяжы на аўтамабілі раз на пяць дзён, памежнікі на розных пунктах разумеюць дакумент па-свойму. Урэшце на мяжы ўзнікаюць супярэчнасці”.

belsat.eu

Стужка навінаў