«Вольнае паветра» ў Шаблях


https://youtu.be/x9Tzm4JfIsE
Міжнародны этнафестываль «Вольнае паветра» адкрыўся вечарам 27 жніўня ў аграсядзібе «Хутар Шаблі» (вёска Малое Запруддзе Валожынскага раёну Менскай вобласці).

На фестывалі, які будзе доўжыцца ўсю ноч, выступяць беларускія і замежныя артысты і гурты, што спалучаюць этна з сучаснымі музычнымі тэндэнцыямі. Характэрна, што ўсе замежныя выканаўцы наведваюць Беларусь упершыню. Гэта «Бадьян Сауна Систэм» (Украіна), «Комба БАКХ» (Расея), DJ Wojcio (Польшча), «Shazalakazoo» (Сербія) і «Sovijus» (Літва). Свае этнамузычныя эксперыменты прэзентуюць беларускія гурты «Нагуаль», «Gurzuf», «Morfe Acoustic Band», а таксама дзіджэі.

Выступы музыкаў адбываюцца на дзвюх сцэнах.

Рэальную колькасць гасцей фестывалю ацаніць складана. Шмат хто прыехаў са сваімі намётамі і правядзе ноч на хутары. Значная колькасць наведнікаў прыехала на аўтамабілях.

Госці фестывалю маглі ўзяць удзел «чэмпіянаце» па кіданні каровіных кізякоў, а позна вечарам і ноччу арганізатары пацешаць гасцей кінапаказам на адкрытым паветры.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары