Зміцер Буланаў: Прасіць памілавання не буду


https://youtu.be/_MLjlFzNzKE
https://youtu.be/Pw34oWhd3A4
Маці палітвязня распавяла журналістам «Белсату» пра спатканне з сынам напярэдадні ягонага дня народзінаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. У калоніі Зміцер сустрэў сваё 27-годдзе.

Клаўдзія Буланава гаворыць: першае, што сказаў ейны сын падчас спаткання – што не будзе падпісваць прашэння аб памілаванні. «Я яго разумею, чаму ён так вырашыў, – гаворыць жанчына. – Я яму адразу напісала ў першым жа лісце за краты: «Дзіма, ты не быў злачынцам, не ёсць ім і ніколі ім не будзеш».

«Я яму сказала: сын, я ганаруся табою. Цяжка пераносіць такое. Калі несправядлівасць, калі ты разумееш, што ты невінаваты, і трымацца годна. Каля я яго пабачыла на судзе, я адкрыла ў сваім сыне нешта новае, – зазначае маці палітвязня. – Дзіця застаецца дзіцём для маці, нават калі вырасце. А тут я ўбачыла сталага чалавека, які ўмее разважаць, умее спакойна трымацца. Не торгаецца, не паддобрываецца. Ён сябе трымаў годна. І гэтая годнасць сведчыць пра ягоную сталасць як чалавека, як асобы».

Зміцер Буланаў пасля падзеяў 19 снежня адсядзеў 10 дзён адміністратыўнага арышту. Потым міліцыянты запатрабавалі ад яго прыйсці на допыт, але без позвы Зміцер адмовіўся гэта зрабіць. Неўзабаве яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Суддзя Людміла Грачова вынесла рашэнне аб пазбаўленні волі на тры гады. Пакаранне Зміцер адбывае ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары