Гульцы БАТЭ вярнуліся дадому


У менскім аэрапорце іх сустракалі сваякі ды заўзятары.

Учора барысаўскі клуб заваяваў сабе пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў упэўненаю перамогаю над аўстрыйскім “Штурмам” 2:0.

Папярэдняя гульня на дамашнім стадыёне БАТЭ скончылася ўнічыю 1:1, і, каб выйсці ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, неабходна было перамагаць у гасцях. На 36-й хвіліне першы крок да гэтага зрабіў Аляксандр Валадзько, а на 69-й са штрафнога перамогу ўмацаваў Марка Сіміч – 2:0. БАТЭ другі раз у гісторыі беларускага футболу выходзіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Заўзятары былі ўпэўненыя ў сваёй камандзе, аднак адзначаюць і добрую гульню гаспадароў. За перамогу дзякуюць перадусім трэнеру БАТЭ Віктару Ганчарэнку: “Калі б не спадар Віктар, то наўрад ці б увайшлі ў групу – вялізарная заслуга трэнера”.

Прыхільнікі БАТЭ мараць убачыць на сваім стадыёне грандаў міравога футболу, і як стала вядома сёння, такая магчымасць будзе. У Манака прайшло лёсаванне групавога этапу ЛЧ.

Група “A”: “Баварыя”, “Віллярэал”, “Манчэстэр Сіці”, “Напалі”
Група “B”: “Інтер”, ЦСКА, “Ліль”, “Трабзонспор”
Група “C”: “Манчэстэр Юнайтэд”, “Бэнфіка”, “Базэль”, “Ацэлул”
Група “D”: “Рэал” (Мадрыд), “Ліён”, “Аякс”, “Дынама” (Загрэб)
Група “E”: “Челсі”, “Валенсія”, “Баер”, “Хэнк”
Група “F”: “Арсенал”, “Алімпік”, “Алімпіякос”, “Барусія”
Група “G”: “Порту”, “Шахцёр”, “Зеніт”, “Апоэль”
Група “H”: “Барселона”, “Мілан”, БАТЭ, “Вікторыя” (Пльзень)

Каляндар гульняў БАТЭ у групавым этапе ЛЧ:

1-ы тур. 13–14 верасня: “Мілан”–БАТЭ
2-і тур. 27–28 верасня: БАТЭ–“Вікторыя” (Пльзень)
3-і тур. 18–19 кастрычніка: БАТЭ–“Барселона”
4-ы тур. 1–2 лістапада: “Барселона”–БАТЭ
5-ы тур. 22–23 лістапада: БАТЭ–“Мілан”
6-ы тур. 6–7 снежня “Вікторыя”–БАТЭ

belsat.eu

Стужка навінаў