Сяргей Мацкевіч: Улады хаваюць ад нас інфармацыю наконт «Усходняга партнёрства»


https://youtu.be/C3nByZS5SXk
Супрацу Беларусі ды ЕЗ абмеркавалі на XIII Менскім форуме.

Адною з асноўных тэмаў XIII Менскага форуму “Беларусь і ЕЗ пасля крызісу: выклікі і шанцы ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства” была супраца ў рамках праграмы “Усходняе партнёрства”.

Паводле кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, Беларусь нельга папракаць недэмакратычнасцю і рэгрэсам адносінаў з Еўразвязам. Ён мяркуе, што “за апошнія два гады адбылося шмат зменаў у параўнанні з папярэднімі 12 гадамі санкцыяў ды ізаляцыі”.

Запэўніўшы прысутных, што курс беларускага кіраўніцтва на рэформы і паляпшэнне стасункаў з ЕЗ – нязменны, ён заявіў, што ў адказ на дэкларацыю добрых намераў Беларусь мае права чакаць ад Еўразвязу адмены санкцыяў, лібералізацыі эканамічных адносінаў і спрашчэння візавых працэдураў.

Тым часам старшыня Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Сяргей Мацкевіч галоўнаю праблемаю беларуска-еўрапейскіх стасункаў называе тое, што ўлады трактуюць дыялог як перамовы паміж МЗС і Еўракамісіяй: “На тое, што паралельна мае адбывацца дыялог унутры краіны, яны забываюцца. Улады навучыліся казаць, што яны гатовыя размаўляць пра магчымасць будучых крокаў”.

“Што датычыць “Усходняга партнёрства”, мы хацелі б зрабіць свой унёсак, але не маем доступу да інфармацыі, ад нас яе хаваюць”, – адзначыў Сяргей Мацкевіч. Паводле яго, улады і трэці сектар у Беларусі не могуць працаваць на роўных, бо апошні мае цяжкасці з рэгістрацыяй, атрыманнем дапамогі ды юрыдычных адрасоў, не кажучы пра існаванне крымінальнай адказнасці за дзейнасць у складзе незарэгістраванай арганізацыі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары