Святкаванне незалежнасці: выстава, ускладанне кветак, конкурс


Апазіцыйныя партыі ды арганізацыі запрашаюць 25 жніўня адзначыць 20-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці Беларусі.

А 17:00 у Менску па адрасе вул. Крапоткіна 93А, паверх 4, пакой 16 адкрыецца выстава мастацкіх твораў на тэму незалежнасці.

А 18:30 на Усходніх могілках Менску адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак да магілаў людзей, якія зрабілі вялікі ўнёсак у аднаўленне незалежнасці Беларусі: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Ігара Герменчука і Генадзя Карпенкі.

Аргкамітэт абвяшчае таксама літаратурны конкурс маладых творцаў на тэму незалежнасці. Да ўдзелу запрашаюцца людзі, якія нарадзіліся ўжо ў незалежнай Беларусі (пачынаючы з 25 жніўня 1991 г.). У склад журы, якое адбярэ найлепшыя паэтычныя і празаічныя творы, увойдуць пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Галіна Каржанеўская і Міхась Скобла.

У Аргкамітэт святкавання ўваходзяць «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Партыя БНФ, Рух «За свабоду», «Малады фронт», грамадзянская ініцыятыва «Разам», Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада і Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Партыя (Грамада).

belsat.eu

Стужка навінаў