Праваабаронцу затрымалі, у офісе правялі “агляд памяшкання”


Сёння ў Горадні падчас акцыі падтрымання Алеся Бяляцкага арыштавалі праваабаронцу Віктара Сазонава. Праз 4 гадзіны ў працоўным памяшканні Сазонава правялі “агляд”.

“Фактычна гэта быў ператрус. Міліцыянты забралі 2 камп’ютарных сістэмных блокі, улёткі ды рэшты спецвыпуску бюлетэню, прысвечанага Алесю Бяляцкаму, а таксама выданні на праваабарончую тэматыку”, – распавёў “Белсату” гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.

Акцыі падтрымання віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага прайшлі сёння ў Менску, Магілёве і Горадні. Амаль усе яны скончыліся затрыманнямі. У Менску арыштавалі шасцёх чалавек, у Горадні – аднаго, у Магілёве – трох. Як паведаміў “Белсату” прадстаўнік “Вясны” Уладзімір Лабковіч, усіх затрыманых праз некалькі гадзінаў вызвалілі з пастарункаў без складання пратаколаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары