Юрый Хашчавацкі: Незразумела, на каго разлічаны гэты фільм


Вядомы рэжысёр каментуе новы прадукт Беларускага тэлебачання “Сацыяльныя цені”.

Фільм невядомага аўтарства распавядае пра перамогу ўлады над “Рэвалюцыяй праз сацыяльную сетку”. Асноўная ідэя стужкі ў тым, што рэвалюцыі – гэта дрэнна, “бо будзе, як у Егіпце”, і зруйнуецца стабільнасць. Але БТ адначасова супакойвае: нават пры шматмільённым падтрыманні сілаў Захаду і нават Расеі пратэстоўцаў ледзьве набралася некалькі дзясяткаў чалавек.

“Незразумела, на каго разлічаны гэты фільм. Відавочна, не на пенсіянераў – яны такой мовы не разумеюць. Калі гэта стужка мае ўздзеяць на інтэлігенцыю, то інтэлігенцыя ўжо ўсё даўно зразумела. Калі на звычайных грамадзянаў, то тыя таксама не маюць ілюзіяў, прастаяўшы ў чэргах у крамах і ўбачыўшы пустыя паліцы”, – лічыць Юрый Хашчавацкі.

Паводле рэжысёра, праз усю хлусню, якую аўтары ўмясцілі ў свой фільм, прабіваецца разуменне таго, што з імі будзе ў будучыні. “Зараз пытанне не ў тым, ці зразумеюць людзі, што ім хлусяць. Зараз пытанне ў тым, колькі яны будуць гэта цярпець”, – кажа спадар Хашчавацкі.

belsat.eu

Стужка навінаў