Севярынец занёс у Адміністрацыю прэзідэнта позвы «для тамтэйшых дармаедаў»


Сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец перадасць у Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы вынікі акцыі за адмену дэкрэту аб «дармаедах», якую правёў belsat.eu на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Odniklassniki. Пра гэта Севярынец паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

15:43. Нарэшце выйшаў Павел Севярынец. Распавядае, што прынялі позву разам з далучаным скрыншотам апытання на старонцы «Белсату» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники». Палітык заявіў, што 17 лютага «працяг».

Фотарэпартаж з падачы позвы

14:47. Павел Севярынец увайшоў у будынак, каб перадаць позву, разам з ім – тры журналісты.

14:40. У будынак Паўла Севярынца не пусцілі, зараз будзе спроба трапіць праз іншы ўваход.

14:35 Павал Севярынец у суправаджэнні журанлістай прыйшоў да будынку Адміністрацыі. Ахоўнік кажа, што дзевры зачыненыя. Палітык хоча спраўдзіць.

«Я разлічваю на тое, што пасланне дойдзе да таго, каму яно прызначана. Каскад акцый можа прывесці да таго, што дэкрэт скасуюць. Крытычная маса будзе дасягнутая», – заявіў Павал Севярынец у раззмове з belsat.eu.

 

Палітык прапануе далучыцца да яго ўсім зацікаўленым:

«Панясем а 14.30, збор каля галоўнага ўваходу на Карла Маркса 38. Каму цікава – падыходзьце )))».

У гэты ж час на акаўнце «Белсату» у «Facebook» распачнецца відэатрансляцыя з акцыі. Стрым з падзеі можна будзе паглядзець таксама на старонцы belsat.eu.

«Як кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка мае яшчэ некалькі дзён, каб скасаваць дзеянне гэтага дакументу, прызнаўшы ягоную антыканстытуцыйнасць і антынароднасць. У Асноўным законе прапісанае права на працу, а не прымусовы абавязак», – значыцца ў звароце.

Падчас так званай «Вялікай размовы з кіраўніком дзяржавы» 3 лютага Лукашэнка заявіў, што на ўвядзенне Дэкрэту аб перадухiленнi сацыяльнага ўтрыманства негатыўна адрэагавалі ўсяго толькі некалькі тысячаў чалавек.

Мы арганізавалі кампанію «Адкрыем вочы Лукашэнку – пакажам, як нас шмат! Выкажыце сваё абурэнне – стаўце Like!».

Аказалася, што незадаволеных значна больш, чым здаецца кіраўніку Беларусі – пост пабачылі 1 мільён 300 тысяч чалавек, ён сабраў больш за 181 тысяч лайкаў (і працягвае збіраць), амаль 5,3 тысячы чалавек падзяліліся і больш 2500 пракаментавалі.

ВД, ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў