Юрый Чавусаў: Адзінае, што можа сёння рабіць апазіцыя, – гэта чакаць


«Страўнік прымусіць галаву задумацца – а што ж можна зрабіць, каб жыць лепей?» – кажа палітолаг.

Ва ўмовах пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў Беларусі расце пратэставы патэнцыял. Пацверджаннем гэтага ёсць акцыі маўклівага пратэсту і акцыі «Стоп-бензін». Аднак палітолаг зазначае, што сёння нельга казаць пра нейкі арганізаваны пратэставы рух. Хутчэй, гэта патэнцыял да такіх спантанных пратэстаў, як акцыя на пераходзе «Брузгі», калі не задаволеныя з абмежаванняў на выезд за мяжу грамадзяне заблакавалі пункт пропуску на некалькі гадзінаў.

«Як паказвае досвед летніх акцыяў пратэсту, «офісны планктон», службоўцы, працаўнікі прыватных прадпрыемстваў, якія найбольш пацярпелі ад крызісу, будуць асноўным складнікам тых пратэставых масаў, што, як чакаецца, выйдуць увосень на плошчу», – кажа эксперт.

belsat.eu
https://youtu.be/I1LpObTrqU4

Глядзі таксама
Каментары