Еўрапухнатасць-2011


https://youtu.be/NzA6RiU8v2M
Сямнаццаты фестываль аматараў пацешных герояў казак і коміксаў прайшоў у Магдэбургу, Нямеччына.

На сёлетні фестывалі прыбылі каля 1500 чалавек. Удзельнікі мусяць насіць касцюмы жывёлінаў – персанажаў або рэальных казак і мультфільмаў, або выдуманых імі самімі.

Стваральнік серыялу “Вуліца Сэзам” Джым Марцін ужо некалькі гадоў застаецца адным з галоўных арганізатараў “Еўрапухнатасці”. “Я лічу, што шмат хто з нас выгадаваўся на мультфільмах і коміксах, праўда? І на любові да нашых хатніх гадаванцаў. Гэта застаецца на ўсё жыццё, і шмат якія людзі хацелі б пабываць у футры сваіх жывёлінаў. Такое адчуванне, што ўсярэдзіне ў нас шмат духу жывёлінаў. І гэта спосаб выказвання гэтага духу”, – кажа ён.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары