Уладзімір Някляеў: Нельга дапусціць, каб улада нас ізноў падманула


Экс-кандыдат на прэзідэнта Уладзімір Някляеў называе прафанацыяй намер уладаў правесці Усебеларускі з’езд патрыятычных сілаў. «Хто цяпер арганізоўвае з’езд патрыятычных сілаў? Макей. Ён вызначае – калі, ён вызначае – каго, ён вызначае пытанні, якія будуць абмяркоўвацца, значыць і рашэнні, якія будуць прынятыя», – заявіў палітык у інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат».

Уладзімір Някляеў параўноўвае ініцыятыву склікання з’езду з працаю Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта. На ягоную думку, такія захады – толькі імітацыя дыялогу ўлады з народам. «Гэтаму мы ўсяляк будзем супрацьдзейнічаць, – гаворыць Уладзімір Някляеў. – Дарэчы, Народны сход, да якога шмат хто ставіцца з дыстанцыяй, – адна з захадаў, каб гэтаму супрацьдзейнічаць».

«Мы павінны данесці людзям рэальную сітуацыю. Вось цяпер мы пачалі збор подпісаў пад заканадаўчымі ініцыятывамі – у кожныя дзверы, у якія мы грукаем, мы прыносім гэтую інфармацыю: людзі, вас хочуць падмануць. Зрабіўшы выгляд, што збіраюцца размаўляць з вамі, будуць размаўляць самыя з сабою. Ды зноў дамовяцца так, каб ім было добра, а вам – так, як сёння ёсць. Нельга дапусціць, каб нас ізноў улада падманула», – заявіў Уладзімір Някляеў.

belsat.eu

Стужка навінаў