Берлін: невядомыя падпальваюць дарагія аўты


На пачатку тыдня ў прэстыжным раёне Берліну былі спаленыя дарагія машыны марак «BMW», «Mercedes» і «Audi». Паліцыя спрабуе высветліць, хто стаіць за нападамі, і вызначыць, ці ёсць у гэтым палітычныя матывы.

«Гэта здзяйсняюць адзін або некалькі злачынцаў, якія бегаюць па вуліцах і наўмысна падпальваюць аўтамабілі, а потым знікаюць. Мы назіралі гэта некалькі дзён запар. Такім чынам, гэта можна назваць серыяй учынкаў», – гаворыць Эргарт Кёртынг, міністр унутраных справаў Берліну.

Начальніца паліцыі Берліну Маргарэтэ Копэрс мяркуе, што гэтыя злачынныя дзеянні не маюць у сабе ніякага палітычнага матыву. «Гэта выглядае не вельмі пазітыўна з боку «левых». Амаль няма ніякіх заяваў або прызнанняў. Сёлета мы атрымалі толькі восем лістоў з прызнаннем. Выглядае гэта як злачынныя дзеянні, але трэба быць вельмі асцярожнымі – гэта злачынныя дзеянні тых, хто не мае ніякага падтрымання з боку «левых». Трэба ўзяць да ўвагі той факт, што пасля асуджэння падпальшчыка на мінулым тыдні, тыя самыя дзеянні з падпаламі паўтарыліся. Мы вельмі занепакоеныя: гэта былі сігналы пра тое, што злачынцы ўсё яшчэ на волі», – заявіла яна.

Большасць падпалаў былі здзейсненыя ў заходняй частцы раёну Шарлётэнбург, дзе ў ноч на сераду 17 жніўня было спалена 15 дарагіх аўтаў. Аналагічныя дзеянні паўтарыліся ў чацвер 18 жніўня.

belsat.eu

Стужка навінаў