440 папугаяў уляцелі ад прадпрымальніка ў Баранавічах


Папугаі, нелегальна ўвезеныя ў Беларусь у лютым, спачатку пазбеглі знішчэння ветэрынарамі, а потым наагул уляцелі.

Эканамічны суд Берасцейскай вобласці 25 красавіка прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці жыхара Баранавічаў, які 9 лютага незаконна ўвёз у краіну 441 экзатычнага папугая на суму Br 116 млн.

Дакументаў на птушак не было, і памежнікі перадалі птушак у Лельчыцкую ветэрынарную службу, а ў дачыненні да перавозчыка папугаяў распачалі праверку. Пазней птушак перадалі кантрабандысту на адказнае захоўванне.

Паводле прэс-службы суда, мужчына ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі.

Жыхар Баранавічаў сваю віну ў дасканалым правапарушэнні пісьмова прызнаў. На судзе ён патлумачыў, што птушак яму іх падарылі для гадоўлі і далейшай рэалізацыі. Мужчына распавёў, што планаваў адкрыць краму па продажы птушак і кармоў, і да адкрыцця гандлёвай кропкі прадаваць папугаяў не планаваў.

На пытанне суддзі, куды дзеліся папугаі, правапарушальнік адказаў, што яго маці неспадзявана забылася зачыніць дзверы і папугаі, сабраўшыся ў зграю, паляцелі.

«Гэтыя папугаі былі заўважаныя ў Баранавічах. Усе жыхары фатаграфаваліся з імі і выстаўлялі фатаграфіі ў інтэрнэце», – заявіў у судзе абвінавачаны.

Суд прысудзіў аматару птушак штрафу ў памеры 2-х базавых велічыняў – Br 420 тыс. ды канфіскацыі грашовых сродкаў, эквівалентных кошту папугаяў – Br 116 млн. Пастанова суда пакуль не ўступіла ў законную сілу.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў