Валер Карбалевіч: Пастаўляць нафту з Венесуэлы – стратна


Якая прычына правалу «нафтавага праекту» Беларусі ў Іране? «Гэта класічны прыклад, калі супраца развіваецца не на аснове эканамічнага інтарэсу. Праект развіваецца на аснове палітычных дамоўленасцяў паміж кіраўніцтвам Беларусі ды Ірану», – мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч.

«Таксама праваліўся іранскі праект у Беларусі па стварэнню заводу для будаўніцтву аўтамабіляў «Samand». Гэта зноў такі былі палітычныя дамоўленасці, а не камерцыйны інтарэс», – адзначыў Карбалевіч.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка наведаў з афіцыйным візітам Катар, дзе абмяркоўвалася пытанне супрацы ў гандлёва-эканамічнай сферы. «Што гэта за камерцыйныя праекты, пра якія казаў Лукашэнка, якія трэба падштурхоўваць? Калі гэта камерцыйныя праекты, то яны развіваюцца самі сабою, бо ёсць камерцыйны інтарэс. Калі гэта трэба падштурхоўваць, баюся, што гэта закончыцца гэтак жа, як і «іранскі праект». Есць засцярогі, каб гэтак сама не закончыўся і «венесуэльскі праект» у Беларусі», – кажа палітолаг.

Паводле эксперта, пастаўкі нафты з Венесуэлы нявыгадныя і стратныя для Беларусі ў эканамічным сэнсе. «Беларусі выгадней атрымліваць расейскую нафту. Венесуэльскі праект стаў адным з чыннікаў дэфіцыту замежнагандлёвага балансу», – лічыць Карбалевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў