Сірыя: дыктатар пойдзе на перамовы?


Прэзідэнт Сірыі Башар аль-Асад у тэлефоннай размове са старшынём ААН заявіў, што па ўсёй краіне прыпыненыя паліцэйскія і вайсковыя аперацыі. Раней сірыйскі дыктатар заяўляў, што не спыніць пераследу пратэстоўцаў, якіх ён называў «тэрарыстычнымі групамі».

Сёлетнія акцыі пратэсту распачаліся напрыканцы сакавіка, натхнёныя хваляю рэвалюцыяў у Тунісе, Егіпце і Лівіі. Паведамляецца, што ўлады Сірыі прымаюць жорсткія захады для падаўлення пратэставых настрояў. Паводле сірыйскіх праваабаронцаў, на сённяшні дзень у выніку разгону дэманстрацыяў загінулі больш як 1,7 тыс. чалавек.

Сірыйскія ўлады ўжывалі супраць дэманстрантаў агнястрэльную зброю і нават бронетэхніку. Днямі Ваенна-марскія сілы абстралялі з цяжкіх гарматаў мяцежны горад Лятакія. Міжнародная супольнасць не аднойчы заклікала Башар аль-Асада спыніць непрапарцыйнае ўжыванне сілы супраць сваіх апанентаў, ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць рэжыму сірыйскага дыктатара.

belsat.eu

Стужка навінаў