Ганне Канапацкай адказалі, чаму не скасуюць дэкрэту аб дармаедах

video

Адміністрацыя прэзідэнта адказала на зварот дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай адмяніць дэкрэт аб дармаедах, якія яна напісала 10 студзеня. Пра гэта яна паведаміла ў Facebookʼу.

Чыноўнікі, вядома, «не бачаць падстаў» адмяняць дакумент, адзначыўшы, што яго рэалізацыя накіравана на «папярэджанне утрымальніцкіх настрояў у грамадстве, скарачэнне ценявы эканомікі, вяртанню да стваральнага жыцця асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця».

Акрамя таго, маніторынг практыкі выкарыстання дэкрэту паказаў, што дакумент «падтрымлівае большая частка грамадзянаў, занятых у рэальным сектары эканомікі».

Адказ падпісаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Уладзімір Міцкевіч.

Прыведзеныя некаторыя вынікі ад працы дэкрэту

«На прадпрыемствах Беларусі запаволілася цякучасць кадраў, былі запоўненыя шматлікія незапатрабаваныя раней вакансіі. Людзі пачалі шанаваць свае працоўныя месцы, забяспечваючы стабільнасць працоўных рэсурсаў прадпрыемстваў».

«Папаўненне дзяржбюджэту таксама вельмі спрэчнае. Выдаткі на выкананне дэкрэту сёння дакладна вызначыць немагчыма, але, напрыклад, толькі адпраўка 440 тысяч заказных лістоў каштуе прыкладна $ 660 тысяч», – адзначае Канапацкая ў сваім пасце.

Лукашэнка не хоча адмяняць дэкрэт

Падчас «Вялікай размовы з прэзідэнтам» Лукашэнка заявіў, што не збіраецца адмяняць указ.

«Я мяркую, што далей няма падстаў раскручваць гэтую тэму і казаць, што гэта не для нашай эканомікі, нашага грамадства. Гэты дэкрэт працуе 2-3 гады. Давайце яшчэ з ім пажывём. Калі я і вы прыйдзем да цвёрдай высновы, што гэта анахранізм і ён нам не патрэбны, то мы яго адменім. Не спяшайцеся. Можа, гэты дакумент прынясе шмат карыснага ў наша жыццё».

Тым часам збор подпісаў супраць «дэкрэту аб дармаедах» працягваецца. 15 сакавіка ў Менску пройдзе Марш дармаедаў. Яшчэ адзін «Марш абураных беларусаў» пройдзе 17 лютага ў сталіцы – менчукоў на яго запрасіў Мікола Статкевіч.

Апошні дзень выплаты падатку – 20 лютага. Пакуль жа збор сплацілі толькі 34 тысячы чалавек на 440 тысячаў тых, каго дзяржава палічыла дармаедамі. Сярод іх – працоўныя мігранты, студэнты і нават людзі з інваліднасцю.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары