Украіна: газ і вугаль мяняюць на сонечную энергію


https://youtu.be/5XUH27oo2cs
https://youtu.be/yqgxfi-3ib4
У Крыме працягваецца будова найбуйнейшай сонечнай электрастанцыі ў рэгіёне, якая будзе таксама адною з найбуйнейшых у Еўропе.

Аўстрыйская кампанія «Activ Solar GmbH», якая займаецца здабычаю кварцытаў, вытворчасцю крэмнію, мантажом сонечных энергетычных сістэмаў і электрастанцыяў, у 2009 г. атрымала дазвол украінскіх уладаў на рэалізацыю свайго інвестыцыйнага праекту. Планы ў кампаніі дастаткова амбітныя – да 2012 г. плануецца пабудаваць у Крыме ажно 5 сонечных электрастанцыяў агульнаю магутнасцю 300 МВт.

Цяпер асноўныя працы сканцэнтраваныя на будаўніцтве станцыяў, размешчаных каля сяла Радніковае і паселішча Шчэлкіна. «На сённяшні дзень першая чарга станцыі ўведзена ў эксплуатацыю, у канцы жніўня мы ўводзім у эксплуатацыю другую чаргу, трэцюю – у верасні, чацвёртую – у кастрычніку сёлета», – гаворыць Яўген Варагін, кіраўнік праектаў сонечных электрастанцыяў.

Плошча станцыі – 160 га. Магутнасць – 80 МВт. Станцыя забяспечвае электрычнасцю каля 20 тыс. хатніх гаспадарак.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары