Усё чатыры «Аб’ектывы» штодзённа он-лайн


Цяпер на старонцы www.belsat.eu можна праглядаць усе свежыя выданні «Аб’ектыву» – інфармацыйнай праграмы тэлеканалу «Белсат». Кароткія навіны, што выходзяць у эфір а 12:00, 16:00 ды 19:30, і галоўнае выданне а 21:00 будуць з’яўляцца на старонцы праз 10–15 хвілінаў пасля эфіру. Такім чынам на працягу дня кожны карыстальнік сайту тэлеканалу «Белсат» можа сачыць за развіццём падзеяў у Беларусі ды свеце. Раней акрамя галоўнага выдання на сайце размяшчалі выданні 12-й і 16-й гадзінаў.

Для прагляду трэба інсталяваць бясплатны плагін «Microsoft Silver Light». Прапанова пра яго інсталяцыю з’явіцца аўтаматычна пасля адкрыцця старонкі, якая змяшчае відэа ў тэхналогіі «Silver Light».

Прыемнага прагляду!

Стужка навінаў