Бойня ў Джэрзі: сведчанні відавочцы


«Мы пачулі крыкі, але спачатку мы думалі, што гэта крычаць дзеці, якія бавяцца ля дома. Потым мы пачулі, як хтосьці закрычаў: «Дапамажыце!» Адзін з маіх сяброў паглядзеў у вакно і сказаў: слухайце, мне здаецца, я бачыў хлопца, які бегае вакол. Мы кінуліся з дому і, адкрыўшы ўваходныя дзверы, пабачылі дзяўчыну, што ляжала ў лужыне крыві», – распавядае відавочца Браян Огіе.

30-гадовы мужчына, імя якога не называецца ў інтарэсах следства, забіў шасцярых чалавек на выспе Джэрзі ў Брытаніі, у горадзе Сэнт-Гэльер. Сярод забітых, якія належалі да дзвюх польскіх сем’яў, трое дзяцей, у тым ліку паўтарагадовы хлопчык і шасцігадовая дзяўчынка. Паліцыя затрымала мужчыну амаль адразу ж.

Браян разам з сябрамі спрабаваў аказаць першую дапамогу ахвяры, калі раптам заўважыў і самога забойцу. «Адзін з маіх сяброў заўважыў мужчыну, які бег ля іншага дому за іншаю жанчынаю, яна дабегла да канца дома, і там мужчына пачаў наносіць ёй удары, і тады мы пабеглі, – гаворыць сведка. – Калі мы падбеглі бліжэй, то зразумелі, што ў яго нож і што ён не біў жанчыну рукамі, а калоў яе нажом».

belsat.eu

Стужка навінаў