Колькасць уцекачоў у Афрыцы расце


Каля 70 000 уцекачоў сабраліся ў лагеры Дадааб, што на поўдні Кеніі (гэта найбуйнейшы лагер для ўцекачоў у Афрыцы) з краінаў Афрыканскага рогу за апошнія два месяцы.

Працаўнікі лагеру прынялі ўжо каля 400 000 чалавек. Колькасць тых, хто ратуецца ад сухмені ды голаду, расце штодня.

Вэлеры Эмас, намесніца сакратара ААН у гуманітарнай дапамозе, у нядзелю скончыла свой трохдзённы візіт у Кенію і Самалі, які мае ўмацаваць намаганні дзеля ратавання мільёнаў жыццяў у раёне Афрыканскага рогу.

Галоўнаю мэтаю паездкі намесніцы генеральнага сакратара ААН было прыцягненне большай увагі міжнароднай супольнасці да харчовага крызісу ва Усходняй Афрыцы. ААН па-ранейшаму не хапае $ 2,4 млрд для фонду дапамогі. Толькі палова неабходнай працы выкананая. Трэба сабраць яшчэ каля $ 1 млрд для ўсяго раёну Афрыканскага рогу, палова з якога пойдзе Самалі. Эмас спадзяецца, што Кітай будзе браць актыўнейшы ўдзел у дапамозе. Ён вылучае сродкі для кіраўніцтва вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў і іншым агенцтвам ААН, але патрэбная большая дапамога.

Намесніца сакратара ААН таксама адзначыла, што тут маюць значэнне не толькі палітычныя фактары. Паўтараюцца сухмені, таму доўгатэрміновая рэструктурызацыя сельскай гаспадаркі неабходная, каб змагацца са стыхійнымі бедствамі сельскага насельніцтва.

“Але ў доўгатэрміновай перспектыве барацьба з сухменню ды харчовым крызісам у гэтай частцы Афрыкі патрабуе працяглага інвеставання ў праграмы сацыяльнага забеспячэння, у праграмы зборы вады. Важна падтрымліваць суполкі, якія сутыкаюцца з праблемаю росту насельніцтва, змагаюцца з дэградацыяй навакольнага асяроддзя, зменаю клімату, дрэнным кіраваннем, а таксама канфліктам у Самалі”, – сказала Вэлеры Эмас.

belsat.eu

Стужка навінаў