Бяляцкага будуць трымаць пад вартаю яшчэ два месяцы


Прынята рашэнне падоўжыць папярэдняе следства на два месяцы. Цягам іх правааабаронцу будуць трымаць пад арыштам.

Пра гэта агенцтву “Интерфакс-Запад” паведаміла прадстаўніца цэнтра “Вясна”, праваабаронца Таццяна Равяка.

Кіраўніку праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры (ч. 2. Арт. 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Органы фінансавых расследаванняў Беларусі жніўня 4 распачалі ў дачыненні да А. Бяляцкага крымінальную справу па факце нявыплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Гэта стала магчымым пасля таго, як міністэрства юстыцыі Літвы надаў беларускім праваахоўным органам дадзеныя аб замежных рахунках некалькіх соцень беларусаў. Справа перарасла ў міжнародны скандал. Праз некалькі дзён Польшча прызналася, што таксама выдала беларускім уладам звесткі пра рахункі беларусаў.

З рахунку Бяляцкага фінансавалася праваабарончая дзейнасць у Беларусі, у тым ліку аплочваліся штрафы і адвакату рэпрэсаваным. Кіразнік “Вясны” знаходзіцца ў СІЗА N1 Менска, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

belsat.eu

Стужка навінаў