Дзіцячае «Еўрабачанне» ў Менску можа стаць апошнім


Пра гэта на сустрэчы з журналістамі заявіла старшыня дэлегацыі Арменіі Дыяна Мнацаканян.

“Большасць еўрапейскіх краінаў не імкнуцца ўдзельнічаць у конкурсе, аргументуючы гэта фінансавай нерэнтабельнасцю. Да таго ж, шмат якія краіны лічаць, што нельга прымушаць дзяцей спаборнічаць паміжсобку, бо параза часам можа выклікаць у дзіцяці моцны стрэс”, – адзначыла яна.

Выдаткі на арганізацыю конкурсу ў Менску ўжо б’юць рэкорды. Стала вядома, што адна толькі сцэна “Вясёлкавыя крылы” будзе каштаваць паўмільёна долараў. Пад канцэртную пляцоўку вылучылі цэлае хакейнае поле. Да таго ж, у “Менск-Арэне” абсталююць прэс-цэнтр, каментатарскія кабінкі, гульнёвыя пакоі для ўдзельнікаў.

Да гэтага часу арганізатар конкурсу, Еўрапейскі трансляцыйны звяз, не мае аніводнай заяўкі на правядзенне дзіцячага “Еўрабачання-2011”. Некалькі месяцаў таму Звяз звяртаўся да Расеі ды Беларусі з прапановаю прыняць конкурс налета, аднак згоды пакуль няма. Лічбы сапраўды граюць супраць дзіцячага “Еўрабачання”: з кожным годам шоу губляе свой рэйтынг сярод гледачоў і ўсё менш выклікае зацікаўленасць у трансляцыйных кампаніяў.

belsat.eu

Стужка навінаў