Выбарчыя камісіі – без апазіцыянераў?


Сёння мае завершыцца фармаванне ўчастковых выбарчых камісіяў. Прадстаўнікі апазіцыі зазначаюць, што як і падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў, лічыць галасы будуць толькі «добранадзейныя».

Гэтак па Гарадзеншчыне апазіцыя вылучыла ва ўчастковыя камісіі 153 чалавекі ад чатырох палітычных партыяў ды адну асобу шляхам збору подпісаў. Аднак паводле Віктара Сазонава з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), мясцовы чыноўнікі ўсяляк перашкаджаюць як назіранню, так і вылучэнню ў камісіі.

«Непразрыстасць выбараў бачная ўжо на гэтым этапе, – кажа Віктар Сазонаў, – хаця гэта пачалося яшчэ раней, калі назіральнікаў ды праваабаронцаў не сталі дапускаць да правярання подпісаў. Мы хацелі на свае вочы пабачыць подпісы за Лукашэнку, подпісы за іншых прэтэндэнтаў, але мы іх не ўбачылі – што там хто «маляваў» і хто там што рабіў».

Падобная сітуацыя і ў Магілёве, дзе прадстаўнікі апазіцыі не ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісіяў. Паводле словаў назіральніка ад грамадскага аб’яднання “БНФ “Адраджэнне” Барыса Бухеля, пераважна прычынай адмовы служыла адсутнасць досведу працы ва ўчастковых камісіях у прадстаўнікоў апазіцыі. “Але ж адкуль яму ўзяцца, калі апазіцыянераў ніколі не ўлучаюць у гэтыя камісіі?” – пракаментаваў Бухель.

belsat.eu

Стужка навінаў